Альбо « Перапрауляю Сiрыйских мiгрантау праз Эгейскае мора. Нядорага.» Альбо Revenant. 2016 (не таму Оскара далi) Водная вандроука Себеж – Свольна 17.06.16 – 20.06.16 Аутар Скобелеу Павал З «Магаданам» пазнаемiуся выпадкова. Няузброеным вокам было адразу вiдаць, што людзi незвычайныя й вяселыя. Свае вандроукi ужо «не устауляюць», таму вырашыу далучыцца да «Магадана» i паспытаць, як гэта у iньшых, тым больш маючых такi cалiдны турыстычны сайт у сецiве. Але, каб было не адзiнока сабрау сваю каманду з 6-цi удзельнiкау: Зьмiцер – аднагрупнiк па медунiверсiтэту, яго жонка Iрына, iхняя дачка Марыя 14 год. Усе Яны йшлi упершыню. Затым: мой сябра Юрась з жонкай Iрынай, што ужо маюць даволi багаты досьвед. Усяго 2 экiпажы на 3-х мясцовых байдарках. 23.30 17.06.2016 рынкавая плошча п.Лясны. Цемна. Я са сваей камандай чакаю. Падыходзiць вялiзны камфартабельны аутобус «neoplan» з прычепам, дзе ужо знаходзяцца восем 2-х мясцовых каркасных байдарак. Да нас выкацiлася ужо даволi вяселая стракатая кампанiя....