Альбо « Перапрауляю Сiрыйских мiгрантау праз Эгейскае мора. Нядорага.»
Альбо Revenant. 2016 (не таму Оскара далi) Водная вандроука Себеж – Свольна 17.06.16 – 20.06.16
Аутар Скобелеу Павал
З «Магаданам» пазнаемiуся выпадкова. Няузброеным вокам было адразу вiдаць, што людзi незвычайныя й вяселыя. Свае вандроукi ужо «не устауляюць», таму вырашыу далучыцца да «Магадана» i паспытаць, як гэта у iньшых, тым больш маючых такi cалiдны турыстычны сайт у сецiве. Але, каб было не адзiнока сабрау сваю каманду з 6-цi удзельнiкау: Зьмiцер – аднагрупнiк па медунiверсiтэту, яго жонка Iрына, iхняя дачка Марыя 14 год. Усе Яны йшлi упершыню. Затым: мой сябра Юрась з жонкай Iрынай, што ужо маюць даволi багаты досьвед. Усяго 2 экiпажы на 3-х мясцовых байдарках.
23.30 17.06.2016 рынкавая плошча п.Лясны. Цемна. Я са сваей камандай чакаю. Падыходзiць вялiзны камфартабельны аутобус «neoplan» з прычепам, дзе ужо знаходзяцца восем 2-х мясцовых каркасных байдарак. Да нас выкацiлася ужо даволi вяселая стракатая кампанiя. Загрузiлi свае рэчы. Аплацiлi. Селi у аутобус. Паехалi.
Мая каманда займае пярэднюю частку салену. Спроба заснуць. Марна. Бо ззаду стала нарастае тлум i весялосьць па меры узрастаньня прамiле у крывi.
Недзе недалека ад дзяржаунай мяжы паступова усе сьцiхла, верагодна, колькасьць прамiле дасягнула пэунае рысы, што й адбiлася на якасьцi паводзiнау. У праходзе памiж крэсламi пачау выразна зауважацца абрыс даволi высокага чалавека, лежачага на падлозе у непрытомным стане. «Хто гэта?» - здзiулена запытау Зьмiцер. «Гэта наш кiраунiк» - не бяз гонару адказау я, чым, мабыць, i супакоiу яго.
Прайшлi мяжу. Едзем па Пскоушчыне. Памятую, што Себеж недзе у 20 км ад мяжы. А вось, нарэшце, i знак «Себеж 7 км» улева. Але кiроуца не зьвярнуу на яго анiякае увагi й працягвау упэунена рухацца наперад. Нiякага замяшальнiцтва у салене гэта не справакавала. Праехаушы па трассе яшчэ недзе 20 км кiроуца раптам спынiу аутобус i спрытна збочыу улева у непралазны лес, што стаяу абапал дарогi, на нейкую ледзьве прыкметную лясную сьцежку. Пачалося «бужыраваньне» лесу. У салене прыкметна стау нарастаць непакой. Грыбы не былi заяулены на сайце анi у маршруце, анi у самадзейнасьцi. Кiроуца не губляу упэуненасьцi й не здавауся, нават на участках, дзе конь бы падумау цi варта йсьцi надалей. Але, як i меркавалася, недзе праз 2 км аутобус нарэшце сеу у нейкую ямiнy. Што выклiкала агульны непакой i канчатковую апрытомнасьць ад сну. Апроч чалавека у праходзе. Спакваля узнiкла цьвярозая думка яго абудзiць. Але, нарваушыся на адборны мат, спробу адклалi. Тры чалавекi што пайшлi у выведку (сярод якiх быу i я) прынеслi несуцяшальныя зьвесткi: а) няма тут нiякага возера б) гэта сьцежка праз 3 км выходзiць на тую ж трасу, з якой мы збочылi. Але нiхто нiкога ужо ня слухау. Бо прачнууся сам Глаз, i увесь калгас выпiхвае аутобус з ямiны. Выпхнулi. Пагнулi бампер, паймалi камень, нанеслi тэхнiцы дробныя раны. Аутобус паехау й прапау. Бо няма мейсца для развароту.
Чаканьне. Праз хвiлiн 40 нарэшце едзе назад. Загрузiлiсь. Высьвятляецца, што кiроуцу былi высланы ня тыя каардiнаты GPS. Нарэшце прыбылi у Себеж.
Для старту выбралi возера Арона, што меней прыкладна на 5 км плянаванага раней воднага шляху. Трава па пояс. Што яуна не спрыяла сбору байдарак. Але гэта нiшто у параунаннi таго, што нас чакала пры выхадзе на адкрытую ваду: моцны пауднева-заходнi вецер i хвалi залiваючыя барты.
Карацей кажучы шторм. Натуральна, што ужо пры выхадзе назiралiся перакуленыя каркасныя байдаркi з плаваючымi у вадзе галовамi. Мапы, навiгатары практычна бессэнсоуны, таму, што лодка можа iсьцi толькi супраць ветру й хваляу – iнакш залiваюцца барты. Гэта iстотна падаужае шлях да выхадной рэчкi. Увогуле усе гэта нагадвала часьцяком карцiнку з euronews пра мiгрантау, шукаючых лепшай долi на тым баку Мiжземнамор’я. Тым ня меньш неяк даем рады й праходзiм азеры Арона,
Белае, пад вечар уваходзiм у самае даугое возера Няшчэрыца. Увесь гэты час iдзем першыя.
На мысе пасярод возера у трысьнягу недзе з хвiлiн 40 чакаем астатнiх, а заадно й магчымага сьцiшэньня ветру ды хваляу. Вецер сьцiхаць не зьбiраецца. Тут нас абыходзiць 3-ка таймень i прымае улева. Больш нiкога не дачакаушыся, стартуем. Выхадная рэчка з левага борта, Але вецер i хвалi прымушаюць уперцiся у «дно» возера, шукаючы мейсца для стаянкi. Мо гадзiну шукалi. Гэтым часам падышлi яшчэ 4 экiпажы, якiя думалi, што яны ужо знаходзяцца у в.Лicно. Я iх расчаравау. Яны зьнiклi з панылымi тварамi. Больш мы iх ня бачылi. Нейкiм цудам знайшлi больш-меньш прыстойнае мейсца для начоукi. Нешта з’елi. Начавалi як людзi, у цiшынi.
Назаутра каля 9.00 на вадзе. Вецер суцiшыуся. Шукаем выхадную рэчку. Сустракаем учорашнiя 4 экiпажы. Як аказалася, яны начавалi недалека ад нас у нейкiм дзiкiм балоце. Далучаецца 5-ты экiпаж з сабакам на борце у якасьцi матроса. Iдзем разам. У самым пачатку выхадной рэчкi зауважаецца дымок ад вогнiшча. Па сьпiне прабегся халадок – пэуна сам Глаз там. Уваходзiм у рэку.
Ужо нават праскочылi лягер, аднак за спiной пачууся голас Глаза: «так-так-так!». Выратавала ад разборак толькi тое, што сам магаданскi касьцяк, начаваушы абы-дзе быу разам з намi. Ну й, натуральна Глаз ужо быу з самай ранiцы крыху падлечаны.
Праходзiм рэку, зьбiраемся усе разам перад апошнiм возерам Лiсно (ужо Беларускага) Рушым усей флятылiяй да выхадной рэчкi Свольна. Там усе зьбiраемся на пiрсе на перакус i перапiу. Высьвятляецца, што усе ж маюцца санiтарныя страты у выглядзе некалькiх экiпажау.
Але добра, што без ахвярау. Хаця, калi усплыла рэальная прычына адсутнасьцi экiпажау – алкагольнае яднаньне з нiжэйшай кастай каляводнай фауны – рыбакамi, ды рэакцыяй на гэта Глаза, здавалася, што ахвяры вось-вось з’явяцца. Паабяцалi жэстачайшыя!!! санкцыi. На маю думку суперлiберальна!
Мо эуразьвяз знаходзiуся у 20 км? Што зробiш?! Трэба адплываць. Высьвятляецца, што адно вясло у маей лодцы патанула. Глыбiня недзе па грудзi. Глаз доуга не разважаючы дэманстрацiуна кiдаецца у ваду. Дастае вясло. Усе пераглянулiся: «Гэтых не чапаць – iм сам Глаз вясло даставау». Iдзем па р.Свольна.
Маляунiчая рэка. Спынялiся на перапiу, але лякальныя стыкоукi экiпажау сьведчылi аб тым, што бутэлькi й так ня часта закаркоувалiся.
Выканалi фiрменную фiшку «усеагульны плюх». З боку нагадваючы масавы псiхоз. Каля 7-мi вечара – цудоуная стаянка. Не усталi. «Занадта пафасна для нас! Яшчэ маем час!». Хаця нiхто з прысутных дадзеным маршрутам не хадзiу.
За што й былi пакараны. Стаянкi скончылiся, пачалiся завалы. Сьцямнела. Стала вусьцiшна й халодна. Прыбiлiся у нейкi гушчар апоуначы.
Лепшыя кадры фiльмау пра бабу-ягу здымалi ня там. Навобмацак, адсунуушы мясцовых драпежных гаспадароу лесу, мядзведзеу уключна, паставiлi наметы, хто здолеу. Павалiлiся хутчэй спаць. Магаданцы «гудзелi» усю ноч асаблiва не турбуючыся пра жытло.
Ранiца наступнага дня больш нагадвала такую ж, толькi 75 гадоу таму дзе-небудзь на р.Заходнi Буг 22 чэрвеня 1941г. пасля няроунай бойкi. Пачалiся аднауленчыя працы. Глыток па глытку, людзi паступова вярталiся да жыцця. Нарэшце вырушылi.
Паколькi на афiцыйную культурную праграму (што было першапачаткова заяулена на сайце) не хапiла часу, яе пасьпяхова замянiлi дажджом, якi спачатку неяк нясьмела, а затым усе больш упэунена, пачау падаць на галовы, дадаючы вадзе у рацэ нейкую асабiстую макрату й сьвежасьць. Завалы пачалi сустракацца усе часьцей i складаней. Дождж вар’яцеу. Увесь гэты пералiк асалодау усе ж прымусiу зьмянiць канчатковы пункт вандроукi на блiжэйшы мост.
А там усе банальна: сбор, бутэлька, пасадка, бутэлька, прыбыцце глыбака у начы, бутэлька… Пазабiралi не свае рэчы. Яны яшчэ у працэсе пошуку.
Хоць Свольна й не скарылася. Мяркую мы усе ж далi ей рады. А можа й яна нам.
P.S. Забылiся даць маiм траiм салагам вяслом па дупе. Традыцыя усе ж такi…
Выпадкова закiнуты у «Магадан» Скобелеу Павал