Аутар Сяргей Шнуроу
Недзе ужо больш за год як у мяне з'явілася жаданне і вельмі карцела пабываць у альманскіх балотах, у частцы той Беларусі, якую не кранула тэхнагенная лапа меліярацыі. На роварах насамрэч у сярэдзіну балот, вядома, не пойдзеш. Адзіны варыянт пешшу - так званы балоцінг. Але для гэтага патрэбен вопыт і веды. Пэўны час я збіраў інфармацыю і шукаў тых, з кім было б магчыма здзейсніць падобную вандроўку... Паслядоўна прыйшоў да высновы, што ня дрэнна было б паспрабаваць ажыццявіць гэта зімой, мабыць, нават на лыжах. Але вопыта зімніх вандровак у мяне таксама было ня шмат.
Ідэя паспрабаваць арганізаваць нешта самому мне не вельмі спрыяла, прадчувалася, што удзельнікі вк "Рыбаклоун" паставяцца да гэтага мерапрыемства без запалу. Пошук у інтэрнэце з большага прыводзіў да аб'яў кшталту камерцыйнага турызму.
Нечакана на форуме paehali.net напаткаў аб'яву аб арганізацыі ПВД (паход выходнага дня) "Варонічскі востраў і вышыня 211". Гэты варыянт мне вельмі спадабаўся, бо я даўно кідаў вокам на закінуты палігон, які знаходзіцца за Шацкам, з нагоды арганізацыі туды летняй вела вандроўкі.
Разведвальныя мерапрыемства прывялі мяне да сайта турыстычнай секты magadan.by, якія і ладзілі гэтую вандроўку. Мой запыт на удзел быў прыняты кіраўніцтвам і я, разам з Косам (які па змаўчанню за любы кіпіш, акрамя галадоўлі), былi уключаны у састаў групы пад кодавымi абазначэннямi "удзельнік з сайта poehali.net - узяты на спробу" i адпаведна «сябра удзельніка ….»). :)
Праз колькі дзён мне прыйшла падрабязная інфармацыя па удзелу у паходзе (праграма, склад удзельнікаў, харчовы расклад, алкагольнае пытанне і іншые).
У межах падрыхтоўкі набылі сябе рыбацкія бахілы, пазычылі дадатковыя спальнікі і турыстычныя заплечнікі.
Раніцай у пятніцу агульны збор і пагрузка у спецыяльна арандаваны аўтобус, які выгрузіў нас прыкладна на шасцідзесятым кіламетры слуцкай шашы, побач з вузкакалейным мостам.
Удзельнікі, якія ехалі у аўтобусе былі загадзя падзелены на дзве групы. Мы апынуліся у групе пад кірауніцтвам Аляксандра Смірнова, умоўны пазыўны якой быў "група Палкоўніка Малышева"(ГПМ). Пазыўны другой групы быў -
"Група дзядзькі Бырыса" (ГДБ). Трэба сказаць, што назвы групам былі даны у гонар удзельнікаў «канкуруючых» фарміраванняў, так Палкоўнік Малышев ішоў у ГДБ, а Барыс у ГПМ. Усе лагічна!
Наша група выйшла на маршрут першай. ГДБ крочыла трохі пазней.
Маршрут пахода быў разлічаны на два дні, недзе каля 35 кіламетраў, і не прадугледжваў выхад да цывілізацыі, прасцей без магчымасці папаўняць прадуктовы запас.
Першая частка маршрута праходзіла па закінутай вузкакалейцы. Чароўны зімні лес, з правага боку прагледжвалася змёрзлая дрыгва з невялічкімі меліярацыйнымі каналамі, час ад часу сустракаліся кінутыя іржавыя чыгуначныя вагоны, якія раней выкарыстоўваліся на торфараспрацоўках.
Некаторыя удзельнікі цікавіліся чаму пайшлі пешшу, а не на лыжах, на што гуру турызму, Барыс, аўтарытэтна паведамляў, што лыжы былі б зараз не к месцу - недастаткова снега, не вельмі спрыяльная тэмпература.
Пераход прыблізна у тры кіламетры - пяціхвілінны прывал.
Асноўная праблема у мяне і Сяргея - шлейкі заплечнікаў, якія з нязвычкі струнам рэзалi плечы.
На другім пераходзе сустрэлi групу з чатырох турыстаў, якія дабіраліся і выйшлі на маршрут самастойна. Яны далучыліся да нашай групы.
Другі прывал больш грунтоўны - з гарбатай, кавай і бутэрбродамі, каля паўгадзіны.
За гэты час нас абагнала і сышла у далечыню, па заснежаным чыгуначным шпалам, ГДБ, меншая па складу і адпаведна больш мабільная.
Працягваючы маршрут ужо па слядах спрынт-авангардна мы сустрэлі на калее прыемную асобу, якая пільнавала турыстаў, каб сфатаграфавацца з імі.
Вузкакалейка некалькі раз разгаліноўвалася, на скрыжаваннях Александр даваў патрэбны накірунак і мы рухаліся далей. Чыгуначная просека становілася усе горш і горш, мабыць адпаведна часу сваёй закінутасці, а напрыканцы ператварылася у звычайны лясной гушчар.
Фарсіруючы меліярацыйны канал выйшлi на поле, злёгку прыкрытае снегам. Трохі далей грунтавая дарога, дзе пад свежым сняжком хаваецца каварны лёд, дзякуючы якому некаторыя турысты час ад часу выконвалi складаныя акрабатычныя кульбіты.
Каля вялiзарных сцірт саломы дагналі ГДБ, дзе тыя рабiлi прывал. Адпачынак і фотасесія. Амаль усе ўдзельнікі ў зборы.
Далейшы наш шлях пралягаў праз змёрзлую цаліну з фарсіраваннем меліярацыйных каналау і ракі Случ. Усё прайшло без інцыдэнтаў - лёд трымаў.
Недзе сярод палёў, да ГДБ пад'ехала легкавая машына з прэтэнзіяй на магчымае браканьерства. Як прыехала так і паехала назад, разбіваючы падвеску на узаранай цаліне.
Нарэшце дабраліся да лесу, дзе нас ужо чакалі удзельнікі ПДБ, якія к гэтаму часу паабедалі на сухамятку.
У нас жа, ГПМ, было вогнішча, была гарбата з бутэрбродамі і іншыя ласункі і прысмакі. У паходах, дзе уся ежа нясецца у заплечніках, кожны стараецца хутчэй пачаставаць іншых сваёй часткай ежы, каб скінуць як мага больш вагі паклажы.
Далей віхлялі па лесу, у нейкі момант згубілі след папярэднікаў з ГДБ. Аляксандр з удзелам GPS пракладваў шлях праз гушчар лесу, перыядычна карыстаючыся прасекамі. Неўзабаве пачало вечарэць.
Выйшлі да месца, якое на генштабаўскіх сотках пазначана як "братэрская магіла". Чамусці помнік дастаткова новы і усталяваны у гонар толькі аднаго загіблага тут 25.10.1944 (?), калі лінія фронту знаходзілася ужо за межамі Беларусі.
Нарэшце, ужо у поцемках, фінальным акордам быў пад'ём на вышыню 211, дзе знаходзілася цэль нашай вандроўкі - геадэзічная вышка.
ГДБ былi ужо на месцы, з усталяваным лагерам, пылаючым вогнішчам і кіпячымі катламі.
Я марудна, з фанарыкам, усталяваў намёт. Трэба адзначыць, што далёка не усе калкі мне удалося добра уладкаваць у мёрзлую зямлю. Сяргей дапамагаў з дровамі.
Да першага вогнішча амаль немагчыма было падступіцца (днём, раней за усіх, на месца прыбылі яшчэ два удзельніка на роварах, такім чынам агульны склад удзельнікаў у лагеры быў каля 25 чалавек), таму неўзабаве узнікла другое вогнішча, якім кіравалі Барыс, Аляксандр і іншыя удзельнікі нашай групы.
Цягам пахода, у Сяргея, які ішоў у скураных чаравіках i гумовых бахілах, ад поту, ці яшчэ ад чаго (я не зразумеў) намоклі ногі, таму адчуваў ён сябе не вельмі добра. У мяне падобнай праблемы на здзіўленне не было, з улікам гумовых ботаў і тых жа бахілаў, насок быў толькі трохі вільготны.
Перапрануўшыся, перакусіўшы на сухую, мы было ужо сабраліся класціся спаць, але у адпаведны момант нас вельмі настойліва паклікалі вячэраць. Нашы спробы адмовіцца у рэшце-рэшт пацярпелі крах і мы, павылазячы з спальнікаў i намёта, адправіліся частавацца да вогнішча.
Каля вогнішча панавала турыстычная феерыя - разліваўся алкаголь, грала шасціструнная укулеле (гітара), народ, у залежнасці ад ведання тэкстаў, падпяваў Аляксадру і S.klim-у.
У гэтай вандроўцы я, нажаль, па "тэхнічных пытаннях" алкаголь увогуле не ужываў, а без алкаголю сацыялізацыя у новых калектывах у мене праходзіць вельмі цяжка :)) Таму трохі папрысутнічаўшы на мерапрыемстве я адправіўся на бакавую, нагадвала аб сябе дзённая стомленасць.
Увогуле гэта была першая, мабыць, за апошнія год дзесяць мая цвярозая турыстычная начоўка. Вельмі нязвыклае адчуванне. Звычайна прыйшоў паддаты, брыкнуўся у намёт і да раніцы спіш як пшаніцу прадаўшы. А так усе цвёрдае, рукі млеюць, заснуць цяжка - такім чынам крайне негатыўны вопыт, не трэба будзе больш так рабіць (у сэнсе спаць цвярозым).
Раніца пачалася з запозненай дзевяцігадзіннай пабудкі. Увечары пад'ём быў запланаваны на восьмую гадзіну раніцы, але многім было цяжка гэта ажыццявіць пасля вечаровага фуршэта. Ажыўляў і натхняў усіх на подзвігі S.klim, які прапаноўваў напой "Улыбка", з фармуліроўкай: "ГЛАЗ сказал КАТІГОРІЧЕСКІ!!!".
Мэтай пахода большай часткі групы была альпінісцкая падрыхтоўка да пад'ёма на Эльбрус. Усю першую частку дня, амаль да 16:00, з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў удзельнікі паднімаліся на геадэзічную вышку і спускаліся з яе. Мы на вышку лазіць не планавалі, да і не было у нас сваёй патрэбнай індывідуальнай абвязкі.
Вельмі добрае было надвор'е у гэты дзень - лёгкі мінус, снег, з'яўлялася сонейка. Я шпацыраваў па наваколлям, фатаграфаваў альпіністаў, збіраў дровы для вогнішча, за якім даглядаў Сяргей і паціху разбіраў намёт і рэчы...
Час ад часу хтосьці з'яўляўся каля кастра, каб пачаставацца супам ці гарбатай.
Збірацца пачалі недзе у пачатку чацвёртай гадзіны. Пакуль збіраліся слухалі гісторыі і парады дзядзькі Барыса з яго багатага турыстычнага вопыту - Хібіны, Тянь-Шань, Карпаты, Каўказ і іншыя горныя сцежкі за яго плячамі.
Пераход другога дня даўся мне, здаецца, лягчэй за першы. Трохі балелі ногі, нылі сцёртыя плечы, але арганізм ужо амаль адаптаваўся да сітуацыі. Значна палегчыў заплечнік, за кошт зніклых прадуктаў.
Як і папярэдні дзень шлі мы напроста праз лес, зрэдку выкарыстоўвалі лясныя просекі-дарогі.
Выйсці мы павінны былі да мястэчка Жылін Брод. I вось, калі да мэты заставалася ужо кіламетры тры на поўдзень, Аляксандр нечакана павёў групу на усход, абгрунтаваўшы гэта тым, што далей на поўдзень няма дарогі. Можна падумаць, што да гэтага мы шлі па трасе... Неўзабаве пацямнела і нам прыйшлося ужо у цемры прабівацца праз гушчар лесу. Вышлі да поля-дрыгвы, за якім з'явіліся меліярацыйныя каналы. І вось там, пад дваімі удзельнікамі, лёд не вытрымаў. Праваліліся не вельмі моцна, але вады у боты чарпанулі.
Далей зноў апынуліся у лесе, дабраліся да прасекі і па ёй, з зіготкімі у версе, паміж верхавін сосен, зоркамі, выйшлі на дарогу, адкуль нас забраў аўтобус, ужо з ПДБ на борце...
Невялічкая відэа-нарэзка з гэтай вандроўкі ёсць.
Як вынік - мерапрыемства мне вельмі спадабалася! Зімоваму турызму быць! Спадзяюся будзе працяг.
Зіма, насамрэч, даволі спрыяльная пара для вандровак: багата вольнага часу па выходных, няма машкары, з пітнайвадой менш праблем, даступны маршруты, па якіх у іншы час не пройдзеш...