Информация о мероприятии
Название мероприятия:
Дата и время мероприятия:
Начало

22 янв, 2021 22:00

Окончание

24 янв, 2021 22:00

Описание мероприятия:
22 (выезд вечарам)-24 студзеня ад арганізацыі Magadan.by будзе праводзіцца ПВД у пешым фармаце. Працягласць трэка 35+ км. Праходзіць маршрут будзе па перасечанай мясцовасці без населеных пунктаў. Канкрэтны трэк прапанаваць пакуль не магу. Бо ўсе залежыць ад наяўнасці і якасці ледостава на прызначаныя даты. Таксама па меркаваннях, што шлях будзе закранаць часткова рэжымныя тэрыторыі. Сустрэча з людзьмі не маецца на ўвазе. Каб пазбегнуць апошняй, -будзе дадатковым квэстам. З навінак гэтага ПВД ўпершыню будзе выкарыстоўвацца разведка і весціся фотасесія з дапамогай дрона. ПВД першапачаткова рыхтуецца ў камерным фармаце даволі мабільнай групай (або двума, ідучымі збежнымі напрамкамі)... У гэты раз веласіпедыстаў і аўтамабільна-матрацную групу маральнай падтрымкі і тэхнічнага забеспячэння я прапанаваць не магу.
Першапачаткова заяўляю дрэнныя ўмовы руху. Мясцовасць моцна забалочаная, зарослая хмызняком і заваленая бураломам. Плануюцца таксама пераправы. Сродкі перапраў будуць вызначаны непасрэдна за тыдзень да гэтага пешага праменаду (надзіманая лодка, пакарфт ці няхай гэта будзе сап-дошка). Як элемент флэшмобу форма адзення мінімальна прыкметная. Пры наяўнасці снегу белыя супрацьчумныя касцюмы, без снега адзенне тыпу мілітары на ня вегетатыўны сезон. Не выключаны сустрэчы з дзікімі жывёламі.
Ходиць ваўчык ля ракі
Хоча спиздзiць буракі
Тут насустрач прям з гушчару
Выпаўзаюць Хадакі .

- Куды йдзете, Хадакі?
- Мы гуляем уздоуж ракi,
Па балоце і па полі
І па лесе мы прашлi…

Прызадумауся Ваўчара:
-Буракоу ў вас няма?
Засмяялися рабяты:
-Ты дурны, - зараз зіма..

Прыхадзі сюды ўлетку,
Мы дадзiм табе таблетку
І тады ты кінеш тэму
Буракі зімой шукаць…

Воўчык піў турыстау чай,
Сажрау хлебны каравай.
Паказаў праз лес дарогу.
І уцек у таежны край…

У шлях пусцились Хадакі
Клічуць усех з сабою
У лесе водятся вауки
Но яны спакойны…

Магадан витае Вас!
У паход гэты прыдзе час,
Дзе вяселаю гурбой ,
И Напеу Зямли Маёй.

Па выхадзе з рэжымнай тэрыторыі святочны салют, сцэнка-мініяцюра «Напеу Зямлі Маёй».
Кулінарная праграма прОстая. Вуха з высакародных відаў рыб (будуць набытыя загадзя). Лагістычная частка Аўтамабільная. Вяртанне дадому позна ўвечары ў нядзелю. Для фотоопператора і панарамнага фатографа дарога бясплатна
Мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор'і. Па зімовай пешцы я ўжо засумаваў. Нават калі і зіма не зіма. Жадаючым прыняць удзел звяртацца да Глаза.
Верш и абразкi Сяргей Мацак

Не возможно загрузить подсказку