Рыбчанка-ВМВС 23-24.6.2018г.

Рыбчанка-ВМВС 23-24.6.2018г.

Скобелеу Павал - коллега глаза 2 похода с Магаданом. Француз - 1 поход с Магаданом. Юрий Владимирович Лившиц - много походов с Магаданом.Эти три лидера скооперировашись между собой под руководством (кiраунiцтвам) Павала ненастными холодными днями 23-24 июня провели этот беспрецендентный поход

 ПВД 23-24 июня 2018г. «Лившицещизна». Рыбчанка-ВМВС

Автор Юрий Владимирович Лившиц

 

МАРШРУТ: 

стапель-              за д.Сычевичи- мост Раевка                 15км

                             мост Раевка- река Илия                         25,5км

                              река Илия- канал ВМВС*                      27 км

                              канал ВМВС - нас-я станция№4          28,1км

                              нас-я станция№4-трубопровод            33км

антистапель -      трубопровод-насосная станция№3      40,5км

 ПОГОДА:

 23 июня +10-14 оС ветер СЗ до 5м/с временами мелкий дождь

 24 июня +9-15 оС  ночью/утром дождь, днем -временами, ветер З/ЮЗ    порывы до 10м/с, во второй половине дня до +15оС, малооблачно.

ОПИСАНИЕ:

Рыбчанка

Первые 20 км река сильно петляет ширина реки от 6 до 10 м. В русле много различных мелких и крупных препятствий, отмели, что сильно затрудняет продвижение, приходилось часто высаживаться из байдарки совершать обносы и протаскивания над и под препятствиями, где невозможно было этого сделать приходилось разбирать завалы, берега достаточно высокие, густо поросшие кустарником. Примерно на половине пути река образует два рукава, мы шли по правому, несмотря на визуально очевидное преимущество в скорости течения по левому рукаву продвижение по нему было сложно осуществимо из-за скорости течения и непроходимого завала (есть мнение, что левый рукав проходится быстрее). Первый день прошли около 17 км. Встали на ночлег в районе заливных лугов, однако нашли в метах 50-70 от берега возвышенность с деревьями и кустарником.

Второй день достаточно быстро дошли до Раевки, предварительно разобрав один непроходимый завал, на водохранилище в Раевке совершили обнос и продолжили движение. Петлять река стала значительно меньше, петли стали крупнее, однако появились отмели которые на Таймени 3 пройти было не возможно, приходилось протаскивать байдарку, однако, Нева проходила некоторые отмели гораздо легче.

Француз на таймени

Далее брега стали подниматься, вошли в лес по правой стороне  на высоком берегу наблюдалась оборудованная площадка для стоянки. Интенсивность завалов сохранялась прежней, однако река стала шире.

Это и позволяло нам больше маневрировать и выбирать пути прохода. Вскоре  мы подошли к месту слияния с Илией-1,5 км. против течения и мы перелацируемся в ВМВС. Затем только 2 обноса, и прямой канал. В сочетании с солнцем, которое появилось уже ближе к закату и дорогой домой время прошло достаточно быстро. Правда потом еще предстояло разобрать байдарки- но это уже было потом.

Маршрут пройден!

Состав: Таймень 3 - 2 штуки, Нева 3 - 1штука.

*Вилейско Минская водная система

 

 Бег па коле (р. Рыбчанка – Ільля – Вілейска-Менскі канал)

Аутар Скобелеу Павал

 

Гэты маршрут хацелася прайсьці даўно. Але ўсе аніяк не выпадала. Ды й была заўжды не  тое што боязь, але нейкая такая няўпэўненасьць у слушнасьці абранага накірунка. Ну па першае – чаму па той Рыбчанцы бадай што ніхто й не хадзіў? А па другое – а ці можна ўвогуле веславаць па Вілейска-Менскаму Каналу? А як пагоняць? Але колькі разоў не зьвяртаўся да ідэі, ажыцьцяўленьня дадзенай задумы, столькі ж разоў падкупала адна важкая абставіна – ідэальная вандроўка з пункту гледжаньня лягістыкі. То бок там дзе старт – там і фініш. А гэта – мінімальныя выдаткі на транспартную лягістыку. Ды й не далека гэта ўвогуле ад Менску. Тым больш Рыбчанка з’яўляецца роднай рэчкай аднаго з удзельнікаў каманды. І гэта значна пераважыла усе аргумэнты “супраць”.

Каманда сабралася неяк спантанна. Канчатковы яе склад я даведаўся ледзьве не напярэдадні выхаду. Але ж вопыт не падкачаў і назапасіў адпаведную колькасьць харчу (як потым высьветлілась з дакладнасьцю да сотні грамаў) распрацаваў маршрут, узгадніў лягістыку, нарэшце, вырушыў на уласным аўто ў бок гп. Радашковічы а 17.00 у пятніцу 22.06.2018. Там мусіў сустрэцца з сямей французау Маркелавых, так сама на ўласным аўто. Сустрэліся. Вырушылі разам на поўнач уздоўж вышэйузгаданага канала да бліжэйшай помпавай станцыі. Знайшлі. Гэта й мусіла быць нашым антыстапелем. З большага прыкінулі дзе можна будзе пакінуць машыны й паехалі каля 1,5 км. далей да вескі Сычэвічы, што ўжо стаіць на Рыбчанцы, а гэта ўжо стапель. Але адразу на ўездзе стаць лягерам не магчыма. Спыталі, як здавалася на першы погляд, мясцовага жыхара наконт зручнага падыходу да рэкі. Пасля таго, як той адказаў: “Нэ знаю” аказаўшыся каўказцам, паехалі за веску. Там ўсталі ў цудоўнам саснячку (адразу ж узгадалася аксіема Глазкова А. І. – ніколі не пытайся шлях у мясцовых). Распакаваліся. Поволі я зьбіраў сваю байдарку, чакалі яшчэ адну машыну з трымя хаўрусьнікамі. Раптам, Зьміцер Маркелаў, распакаваўшы сваю пракатную “Таймень” пачаў хадзіць й крычэць як апантаны: “Тут не усе дэталі, што ен мне падсунуў!!!” Я не дужа які спец у “Тайменях” ды й ўсе адно, тое б было марна, бо Зьміцер запаў у неадэкват, нікога не слухаў. Я яму па тэлефоне знайшоў у Бараўлянах правераную “Таймень”, ен ўскочыў у машыну й хутка зьнік. Каля 21.00 пад’ехала яшчэ адна машына - трэці экіпаж. Вярнуўся Зьміцер з яшчэ адной “Тайменьню”, і, ужо зусім спакойны, ціха пачаў зьбіраць пракатны экзэмпляр, пакінуўшы бараўлянскі “Таймень” у багажніку. Павячэралі. Доуга не кучкаваліся, палеглі спаць. Назаутра дасабіралі байдаркі. Наважыўся спытаць Зьміцера: “А што гэта была учора?” Ен адказаў даволі даступна: “ У мяне была фуга”.

 Пасьнедалі, адагналі дзве машыны з трох на антыстапель, вызначылісь з экіпажамі. Усяго дзве тройкі “Таймень” і мая тройка “Нева”. 9 чалавек. Я, прызнацца люблю, невялічкія каманды. Зьміцер даручў мне сваю жонку й малодшага сына 6 гадоў, які сам вызначыў сабе лодку фразай: “Я бы хацеў ехаць з татам, але, гляджу,  дзядзя Паша мае мяккія сядушкі. Вырушылі. Адразу стала ясна чаму рэчка не папулярна ў турыстаў: завалы пачаліся з першых метраў.

Ды якія! Веслы выкарыстоўваліся даволі рэдка. Пастаянна па пуп у вадзе – гэта мякка сказаць.

А надворе стаяла не зусім летняе. Раз пораз пачынаўся легкі дожджычак. Зьміцер неўзабаве зачарэпаў паўлодкі вады. У мяне ж была йньшая праблема: малы пачаў засынаць і не рэагаваў на аніякія каманды.

Спатрэбілася ўжыць усе свае майстэрства, каб ен не атрымаў траўмы. Ліўшыц са сваім экіпажам паволі зьнік ззаду. Барацьба працягвалася да абеду й аж да вечару.

Усьведамляючы, што ўсе адно не укладаемся ў графік вырашылі стаць лягерам на даволі прыдатным узлеску не даходзячы да мястэчка Раеўка (роднае мясьціна Зьміцера). Павячэралі.

Хмары згушчаліся. Пасля доўгага змаганьня з заваламі сідзець да пазна не хацелася (ды й жаўрук я па натуры). Прачнуйся а 6.00. Ліў праліўны дождж. Холад каля 10 градусаў. Пара з рота. Хто б мог падумаць пасля анамальнага для Беларусі двухмесячнага сонечнага надворя! Снедалі й зьбіраліся пад ліўнем. Пайшлі. Нарэшце Раеўка. Абнос дамбы. Дождж стаў больш літасьцівы. Характар рэкі зьмяніуся. Завалы практычна зьніклі, ажно неяк сумна! А вось і Ільля. Мы ў яе ўліліся. Але згодна  пляна трэба заходзіць у яе й ісьці супраць плыні. Хоць гэта усяго каля 1.5 км, але зусім ня проста. Таму неўзабаве ўсталі на абед. Паелі гарачага. Пайшлі далей супраць плыні. Насустрач ідзе йньшая каманда байдарачнікаў. Глядзяць, як на вар’ятаў. Плынь жа ў адваротным накірунку! Але у размовы ўступаць баяцца, аддаючы перавагу хуценька прасьлізнуць міма гэтых апантаных. Дайшлі, нарэшце, да Вілейскага канала. Відовішча незвычайнае: рэка Ільля плыве над каналам па адмыслова умацаваным рэчышчы. На словах не растлумачыш. Трэба бачыць на ўласныя вочы.

Усталі на канал. Ніхто не ганяе. Ціха. І з гэтага моманту пачаўся спорт. Турызм закончыўся. Стаячая вада, роўны канал прадугледжвае спаборніцтва.

Але толькі да бліжэйшай помпавай станцыі. Абнос у гору. Помпы пампуюць ваду ўгару на 15-20 м. Дзяжурны работнік, вяжучы венікі для лазьні прызна нам указаў лепшы шлях для абносу (яшчэ раз заўважу – ніхто не ганяе!).

Зноу спорт да ручая Канатопка, які таксама бяжыць над каналам. Абнос. Спорт. І вось, нарэшце наша помпавая станцыя.

Антыстапель. Каля 20.00. Уклаліся ў адведзены час. Хуценька разабралі байды ды раз’ехаліся.

Розныя думкі апанавалі пасля дадзенай авантуры. Па першае. Маршрут цалкам здзяйсняльны ў рамках выходнага дня. Па другое - лягістыка супер. Але ж во канал! Нахалеру  Беларусі трымаць такую гідралягічную пабудову, што засталася ў спадчыну ад СССР, з’ядаючыю вялізныя сродкі й тым часам прымушаючы паў Менску піць брыдкую ваду.  А увогуле была цудоўна! Усім шчырае дзякуй у падтрымцы й зьдзяйсьненьні маей запаветнай мары! Да новых сустрэч на разнастайных і адметных маршрутах!   

  Француз на отдыхе

 

 

 

 

Оцените этот материал:
79B:Оболь. Продолжение. Велосипедный вариант. 22-2...
 «О! Боль79В. Часть 2 Продолжение» 88 км 21-22.7.2...
  • Комментарии не найдены

Оставьте свой комментарий

Оставить комментарий от имени гостя

0
Ваш комментарий будет опубликован после проверки модератором. Чтобы избежать этого - зарегистрируйтесь.
правилами и условиями.