от Екатерина Валева-Полянская Дата 16.10.2013
Категория: Велосипеды

26-27 кастрычніка. Велаарыентаванне ў Ратамцы. BSU-92

26-27 кастрычніка. Велаарыентаванне ў Ратамцы. BSU-92 

Клуб арыентавання БДУ шчыра запрашае Вас прыняць удзел у дзвухдзённым арыентаванні на роварах.

Прапануем дакладныя мапы буйнога маштабу, цікавую мясцоваць у Мінску і мінскім раёне, дабразычлівы калектыў суддзяў, адзнаку на КП “SPORTident”.

У спаборніцтвах прымаюць удзел мужчыны па групе М, жанчыны па групе W  

Праграма:

Чацвер, 24.10.2013

17:00 – 20:00 Рэгістрацыя удзельнікаў з Мінска у Цэнтры рэгістрацыі:  г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 4, к. 463а.

Субота, 26.10.2013. Качына

12:00 – 13:00  Рэгістрацыя іншагародніх удзельнікаў на месцы старта

13:10    Адкрыцце спаборніцтваў

13: 30  Пачатак масстарта на сярэдняй дыстанцыі груп МW-МТВО. Чаканы час пераможца 60 хвілінаў

Нядзеля, 27.10.2013. Ратамка

10:40    Пачатак асабістага старта на сярэдняй дыстанцыі груп МW-МТВО. Чаканы час пераможца 60 хвілінаў

13:00  Узнагароджванне ўдзельнікаў спаборніцваў. Урачыстае закрыццё спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Заяўкі прымаюцца да 23:59 20 кастрычніка 2013 года на е-mail: [email protected]

Не забудзьцеся пазначыць: група (M) Мужчынская, (W) Жаночая, фамілія, імя, калектыў (клуб), год нараджэння, разрад і нумар чыпа, калі такі маеце.

Кошт удзелу:

1 дзень - 30'000 руб

2 днi - 60'000 руб

Арэнда чыпа - 10'000 на увесь час спаборнiцтваў.

poehali.net

Создать комментарий